Па памілаванні выйшла адна з заснавальніц «Маці 328» Марына Кісялевіч
Пра вызваленне Марыны Кісялевіч паведаміла ў фэйсбуку журналістка, кіраўніца ініцыятывы «Палітвязынка» Яўгенія Доўгая.
04.09.2024 / 17:48
Марына Кісялевіч — актывістка руху «Маці-328». Яна была затрыманая па артыкуле аб паклёпе на Лукашэнку (ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса), таксама ёй ставілася ў віну абраза Лукашэнкі (ч. 2 арт. 368 КК).
Марына доўгі час утрымлівалася ў РНПЦ псіхічнага здароўя ў Навінках, затым яе перавялі ў СІЗА-1. Вядома, што ў зняволенні жанчыну змяшчалі ў карцар за нязгоду з пастаноўкай на ўлік як «схільную да экстрэмісцкай і іншай дэструктыўнай дзейнасці», а яна абвяшчала галадоўку.
12 мая 2022 года ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска Марыну Кісялевіч асудзілі да чатырох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Яе судзілі паводле «даносу неабыякавага» па допісах «УКантакце». Справу разглядаў суддзя Аляксандр Рудэнка.
Пасля вынясення прысуду палітзняволеную вызвалілі ў зале суда да накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
У канцы жніўня 2022 года Марына была накіраваная ў брэсцкую ПУАТ № 1. Але 12 красавіка 2024 года прайшло судовае пасяджэнне па замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі на 10 месяцаў.
Сын Марыны быў асуджаны ў 2017 годзе да 13 гадоў калоніі.
Генпракурор Швед анансаваў чарговае пасяджэнне камісіі па памілаванні
Памілаваныя яшчэ 30 палітвязняў