У Ваўкавыску легкавік збіў дзяўчынку на электрасамакаце

Прэс-служба Следчага камітэта паведаміла, што 3 верасня ў Ваўкавыску 14-гадовая школьніца на электрасамакаце трапіла пад колы аўтамабіля, пераязджаючы «зебру».

04.09.2024 / 19:39

Фота: Следчы камітэт

У момант перасячэння вуліцы Гарбатава на нерэгуляваным пешаходным пераходзе дзяўчынку збіла машына, за рулём якой была 38-гадовая мясцовая жыхарка. У выніку дзіця атрымала цяжкія пашкоджанні.

Дзяўчынка знаходзіцца ў бальніцы, у той час як кіроўца аўто не пацярпела.

Ваўкавыскі раённы аддзел СК распачаў у дачыненні да 38-гадовай жанчыны крымінальную справу па ч. 2 арт. 317 («Парушэнне правіл дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання») КК. 

Беларус-дальнабойшчык зладзіў смяротнае ДТЗ у Смаленскай вобласці — паехаў на чырвонае і ўрэзаўся ў аўтобус

У Курасоўшчыне перакуліўся Geely. Некалькі машын былі пашкоджаныя

У ДТЗ пад Бранскам загінуў вядомы гомельскі фатограф. Яму быў 31 год

Nashaniva.com