Гомельскія сілавікі прымусілі затрыманага «за падпіску» расказаць пра сэксуальную арыентацыю

Пра чарговага затрыманым за падпіску на паблік, унесены ў «спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў», паведаміў канал гомельскіх сілавікоў і апублікаваў відэадапытанне. Сілавікі прымусілі мужчыну расказваць пра сваё асабістае жыццё і прызнацца ў сваёй нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі, піша «Флагшток».

04.09.2024 / 20:28

Як высветліў «Флагшток», гэта 30-гадовы мужчына, мяркуючы па яго старонках у сацсетках — царкоўны служыцель (прынамсі ў мінулым) Беларускай праваслаўнай царквы.

Мужчына сказаў, што быў падпісаны на старонку «Чай з малінавым варэннем» у сацсетцы VK. Сілавік (верагодна, супрацоўнік 8-га ўпраўлення ГУБАЗіК МУС Гомельскага аблвыканкама) праводзіць старанны допыт і задае асабістыя пытанні: колькі затрыманы меў сэксуальных кантактаў з мужчынамі, як знаходзіў партнёраў.

Пры гэтым на відэа не быў зарэтушаваны твар мужчыны — у адрозненне ад папярэдніх падобных ролікаў. Верагодна, супрацоўнікі міліцыі зрабілі гэта спецыяльна, каб ускладніць жыццё затрыманаму.

Гэта не першы выпадак, калі сілавікі ў Беларусі наўмысна зневажаюць затрыманых у сувязі з іх сэксуальнай арыентацыяй і прымушаюць расказваць пра гэта.

Затрымалі мінчука Ігара Драбышэўскага за «заклікі да пратэсту»

Паліну Шарэнду-Панасюк павезлі на суд у Рэчыцу. Яе стан пагоршаў

Ціханоўская: Максім Знак заўсёды здзіўляў здольнасцю аб’ядноўваць у сабе мяккасць з нязломнасцю характару

Nashaniva.com