Пуцін назваў «святым абавязкам» выціснуць УСУ з Курскай вобласці
«У праціўніка нічога не атрымалася», — мяркуе кіраўнік Расіі.
05.09.2024 / 10:41
Уладзімір Пуцін. Скрыншот відэа
Выкінуць праціўніка з Курскай вобласці — гэта святы абавязак Узброеных сіл Расіі, заявіў Уладзімір Пуцін на пленарным пасяджэнні Усходняга эканамічнага форуму, піша РБК.
Паводле яго слоў, мэта УСУ была ў тым, каб прымусіць «нервавацца, мітусіцца, перакідваць войскі» і спыніць наступ расейскіх вайскоўцаў на ключавых кірунках, у асноўным у Данбасе.
Але ў праціўніка нічога не атрымалася, падкрэсліў кіраўнік Расіі. Пуцін дадаў, што УСУ «нясуць вельмі вялікія страты і ў жывой сіле, і ў вайсковай тэхніцы».