Мінчука затрымалі за заклікі да пратэсту ў чатах

Сілавікі затрымалі мінчука за заклікі да пратэсту ў чатах, відэа з ім апублікаваў праўладны канал.

05.09.2024 / 10:47

Ігар Драбышэўскі

«Медыязона» знайшла старонку затрыманага ў сацсетках, там ён падпісаны як Ігар Драбышэўскі.

На відэа ён кажа, што ў 2020 годзе «быў у дэструктыўных чатах», і ў адным з іх «заклікаў людзей згуртавацца, каардынавацца», а таксама «псаваць дзяржаўную маёмасць».

У відэа сілавікоў паказаны скрыншоты паведамленняў, у якіх карыстальнік прапануе ствараць «фэйкавыя дваровыя чаты», а таксама піша, што «важна выходзіць кропкава і ладзіць дыверсіі». Хто пісаў гэтыя паведамленні — невядома.

Па якіх менавіта артыкулах затрыманы Ігар Драбышэўскі і дзе ён цяпер — невядома.

Nashaniva.com