19-гадовага палітвязня хутка пачнуць судзіць за «здраду дзяржаве»

16 верасня Магілёўскі абласны суд у закрытым судовым пасяджэнні пачне разгляд справы палітзняволенага Данііла Гарасіма.

05.09.2024 / 12:14

Данііл Гарасім. Скрыншот відэа

Хлопцу інкрымінаваныя ч. 1 арт. 361-3 КК (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу), ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве), ч. 2 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў). Працэс прызначаны весці Ігар Зямцоў, піша «Вясна».

Данііл — 19-гадовы юнак. Паводле прапагандысцкага фільма АНТ, яго абвінавачвалі ў «здрадзе дзяржаве» за тое, што ён фатаграфаваў вайсковыя аб'екты ў Асіповічах і спрабаваў перадаць «башмак» (для блакіроўкі рэек) ініцыятыве «Супраціў». У фільме паказваліся кадры пастаяннага сачэння за ім.

Сілавікі затрымалі семярых падлеткаў, якіх вінавацяць у тэрарызме і здрадзе дзяржаве

За дапамогу палітвязням і «заклікі да санкцыяў» судзяць былую работніцу Нацыянальнай бібліятэкі

Nashaniva.com