Матч зборнай Беларусі ў Лізе нацый у жывым эфіры пакажа СТБ
Сёння беларусы згуляюць з балгарамі.
05.09.2024 / 16:04
Фота: БФФ
Матч футбольнай Лігі нацый паміж зборнымі Беларусі і Балгарыі пакажуць у Беларусі.
Трансляцыю можна будзе паглядзець на СТВ. Пачатак — у 21:45. Намінальна хатняя для беларусаў гульня пройдзе ў венгерскім Залаэгерсегу. Праводзіць міжнародныя матчы на тэрыторыі Беларусі УЕФА забараніў пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны.
Частка сустрэч мінулага розыгрышу Лігі нацый у Беларусі наогул не паказвалі праз санкцыі супраць Белтэлерадыёкампаніі.
Зборная Беларусі выступіць у дывізіёне C. Яе супернікамі па групе, акрамя балгараў, стануць зборныя Люксембурга і Паўночнай Ірландыі. Пераможца групы выйдзе ў Лігу B, горшая каманда квартэта рызыкуе вылецець у дывізіён D.
Макс Корж хацеў зладзіць «магутны адрыў» у Казахстане. Але ўмяшаўся футбол
Беларускага футбаліста расійскі медыяфутбольны клуб прадставіў як данскога казака
Стаў вядомы расклад матчаў мінскага «Дынама» ў Лізе канферэнцый