Абласныя «Дажынкі» ў Мікашэвічах перанеслі за два дні да свята

Улады Брэсцкай вобласці перанеслі фестываль працаўнікоў вёскі «Дажынкі», паведаміў тэлеграм-канал газеты «Лунінецкія навіны».

05.09.2024 / 14:20

«Ідзе нарыхтоўка кукурузы, буракоў і іншых культур. Вахту хлебаробаў прынялі трактарысты, механізатары, камбайнеры, якія і сёння працуюць на зямлі», — гаворыцца ў паведамленні.

Таму механізатараў і камбайнераў вырашана не адцягваць з палёў на свята. А ў «Дажынках» яны будуць браць удзел разам з усімі іншымі працаўнікамі вёскі, але пазней. Новая дата «Дажынак» у Мікашэвічах пакуль не называецца.

Nashaniva.com