МЗС Літвы: Асуджаем акты вандалізму ў адносінах да беларускай грамады, здзейсненыя па метадычцы КДБ

Літоўскае знешнепалітычнае ведамства пракаментавала акты вандалізму ў дачыненні да беларускіх месцаў у Вільні.

05.09.2024 / 17:25

Фота: тг-канал арганізацыі «Дапамога»

МЗС Літвы выступіў з асуджэннем вандалізму, здзейсненага ў дачыненні да важных для беларускай дыяспары месцаў у Вільні.

Напярэдадні на працягу сутак невядомыя выбілі шыбы ў Цэнтры беларускай супольнасці і культуры ў цэнтры Вільні, абстралялі з пнеўматыкі памяшканне Беларускага праваслаўнага прыходу ў Вільні, а таксама нанеслі антыбеларускі надпіс каля офіса беларускай арганізацыі «Дапамога».

«Мы рашуча асуджаем акты вандалізму ў дачыненні да беларускай абшчыны, учыненыя па метадычцы КДБ. Вінаватыя будуць прыцягнутыя да адказнасці.

Мы цалкам падтрымліваем свабодалюбных людзей, якія змагаюцца за дэмакратычную Беларусь і яе еўрапейскую будучыню», — гаворыцца ў заяве МЗС Літвы.

Антыбеларускі надпіс пакінулі і каля офіса беларускай арганізацыі «Дапамога» ў Вільні

«Гэта расійская ФСБ ці беларускі КДБ прыклаў руку» — дырэктарка Віленскага цэнтра беларускай культуры пра начны выпадак

У Вільні абстралялі вокны беларускай царквы

Офіс Ціханоўскай пракаментаваў акты вандалізму ў дачыненні да беларускай дыяспары ў Вільні

Nashaniva.com