Крышціяну Раналду першым у гісторыі забіў 900 галоў

Форвард саудаўскага «Аль-Насра» і зборнай Партугаліі забіў свой 900-ы афіцыйны мяч у матчы Лігі нацый супраць зборнай Харватыі (2:1).

06.09.2024 / 09:22

Фота: Amr Nabil / AP

Форвард Раналду стаў першым футбалістам у гісторыі, хто забіў 900 галоў у афіцыйных матчах, піша Championat.com.

Раналду забіў пяць мячоў за «Спортынг», 145 за «Манчэстар Юнайтэд», 450 за «Рэал» Мадрыд, 101 за «Ювентус», 68 за «Аль-Наср» і 131 — у складзе нацыянальнай каманды.

КР з'яўляецца найлепшым бамбардзірам у гісторыі футбола, зборных, чэмпіянату Еўропы, Лігі чэмпіёнаў, клубнага чэмпіянату свету.

За зборную Партугаліі нападнік выступае з 2003 года. У складзе нацыянальнай каманды Крышціяну праводзіць свой 213-ы матч. 

Дарэчы, зборная Беларусі ўчора ў сваім матчы Лігі нацый згуляла ўнічыю з Балгарыяй — 0:0. Наступны матч — у нядзелю супраць Люксембурга.

Nashaniva.com