Linkin Park сабраўся ў новым складзе. Вось хто стаў новай салісткай

Пасля таго, як у 2017 годзе саліст рок-гурта Чэстар Бенінгтан пакончыў з сабой ва ўзросце 41 год, Linkin Park прыпыніў канцэрты.

06.09.2024 / 10:34

Linkin Park у новым складзе. Фота: сацсеткі гурта

Цяпер яны вяртаюцца на сцэну, пра што абвесцілі падчас трансляцыі ў ютубе. Салісткай стане 38-гадовая Эмілі Армстранг з гурта Dead Sara.

View this post on Instagram

A post shared by LINKIN PARK (@linkinpark)

Таксама далучыцца бубнач Колін Брытэн (замест Роба Бурдона).

У новым складзе будуць і Майк Шынода, Брэд Дэлсан, Джо Хан і Дэйв Фарэл, якія былі ў гурце з моманту заснавання.

Рэліз новага альбома From Zero запланаваны на 15 лістапада. Гурт ужо выпусціў адну з песен, якая ўвойдзе туды — The Emptiness Machine.

Linkin Park паедзе ў сусветнае турнэ ўвосень. Канцэрты будуць у Лос-Анджэлесе, Нью-Ёрку, Лондане, Гамбургу, Багаце, Сеуле.

6 з 7 студыйных альбомаў, якія ўжо выйшлі, як мінімум адзін раз атрымалі плацінавы статус у ЗША. Першы альбом гурта Hybrid Theory, які выйшаў у 2000 годзе, стаў плацінавым 12 разоў, другі, Meteora, атрымаў гэты статус 8 разоў.

Nashaniva.com