У Варшаве зноў напалі на беларуску

Адбылося гэта проста ў цэнтры горада.

06.09.2024 / 13:29

Дзяўчына Дар'я шпацыравала з сяброўкай, калі раверыст крыкнуў ім груба сысці з дарожкі. Дзяўчына спытала ў мужчыны, што ён мае на ўвазе, але той прыпыніўся і ўдарыў Дар'ю па твары. На дапамогу дзяўчатам прыйшлі мужчыны, якія былі побач, піша «Маланка».

Калі прыехала паліцыя, высветлілася, што ў незнаёмца быў нож. Ён сказаў паліцыянтам, што з Украіны, чатыры гады працуе на будоўлі і не мае грошай на аплату штрафу.

Паводле слоў пацярпелай, дакументаў у нападніка не было. Паліцыя вырашыла яго адпусціць. Саму дзяўчыну папрасілі прыйсці ў паліцыю і зняць пабоі.

«Я ў жаху, у поўным шоку і страху ад таго, што нехта можа так сябе паводзіць», — кажа дзяўчына.

Nashaniva.com