Сыман заняў 20-е месца ў спрынце

15.02.2010 / 00:17

Аляксандр Сыман заняў 20-е месца ў спрынтэрскай гонцы на 10 км,

якая прайшла ў Уістлеры 14 лютага ў рамках ХХІ Алімпійскіх гульняў.

На двух агнявых рубяжах Сыман ніводнага разу не спудлаваў, тым не менш саступіў

пераможцу гонкі французу Венсану Жэ 1 хвіліну 45,7 секунды.

Срэбра выйграў нарвежац Эміль Хегле Свендсен (+12,2), бронза у харвата Якава Фака (+14,0).

Сяргей Новікаў фінішаваў на 40-м месцы (+2.29,6), Рустам Валіулін – 43-і (+2.35,9), Яўген Абраменка – 49-ы. Усяго стартавалі 88 удзельнікаў.