МЗС выклікаў пасла Японіі
Афіцыйны Мінск заявіў пратэст паслу Японіі ў сувязі з дзейнасцю нібыта шпіёна гэтай краіны.
06.09.2024 / 15:31
У МЗС быў выкліканы пасол Японіі, якому быў заяўлены пратэст у сувязі з дзейнасцю нібыта шпіёна гэтай краіны, заявіў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз, піша БелТА.
«У МЗС Беларусі 6 верасня быў выкліканы пасол Японіі Хіраюкі Ямамота. Кіраўніку японскай дыпмісіі быў заяўлены пратэст у сувязі з правядзеннем нядаўна затрыманым грамадзянінам Японіі на тэрыторыі нашай краіны шпіёнскай дзейнасці, якая нанесла шкоду бяспецы Рэспублікі Беларусь», — сказаў Анатоль Глаз
Ён таксама пракаментаваў заяўленыя японскім бокам патрабаванні схаваць злачынства ад грамадскасці і не дэманстраваць у СМІ — яны пакінутыя без разгляду ў сувязі з неправамоцнасцю.
«У дадзеным кантэксце тым больш выглядае недарэчным пратэст з нагоды дэманстрацыі фільма, які раскрывае грамадству злачынны характар дзеянняў японскага грамадзяніна», — сказаў Анатоль Глаз. Паводле яго слоў, усе следчыя працэдуры былі праведзены ў поўнай адпаведнасці з беларускім заканадаўствам і ўсімі міжнародна-прававымі нормамі. Да затрыманага быў забяспечаны консульскі доступ, камфортныя ўмовы яго ўтрымання вядомыя японскаму боку, ён забяспечаны абаронай, добраахвотна супрацоўнічае са следствам і ідзе на кантакт са СМІ.
У Беларусі паведамілі пра затрыманне агента японскіх спецслужбаў
Токіа пацвердзіў затрыманне грамадзяніна Японіі ў Беларусі
Японія выказала Беларусі пратэст у сувязі з выхадам у эфір праграмы пра затрыманага японца