У брытанскую ультраправую партыю будуць браць не толькі белых
15.02.2010 / 00:40
Брытанская нацыянальная партыя (БНП) змяніла свой статут, дазволіўшы членства асобам афрыканскага і азіяцкага паходжання.
Галасаванне па гэтым пытанні адбылося пасля таго, як Камісія па раўнапраўі правах чалавека прыстрашыла БНП судовым пераследам за абмежаванне сяброўства ў партыі паводле расавай прыкметы
Лідэр БНП Нік Грыфін заявіў, што яго партыя будзе вітаць новых сяброў з іншых этнічных груп, калі тыя згодныя з яе прынцыпамі. Ён дадаў, што цяпер яго партыю ўжо не змогуць вінаваціць у расізме.