У Шклоўскім раёне 78-гадовая цётка паспрабавала зладзіць для шалапутнай пляменніцы фаершоу

53-гадовая вяскоўка ўзялася глядзець сваю 78-гадовую цётку і перавезла яе да сябе ў дом. Аднак пажылую жанчыну падбешвала прыхільнасць сваячкі да алкаголю.

06.09.2024 / 15:55

Ілюстрацыйнае фота

Сваякі часта лаяліся, але хутка мірыліся і працягвалі жыць разам. Аднак аднойчы бабулька ўсё ж затаіла крыўду, піша «Магілёў анлайн».

Пакуль гаспадыня спала, пенсіянерка запаліла фаеркі, падпаліла паперу і паднесла да цюлю на кухні — штора стала тлець. Далей жанчына пайшла па кветках і карцінах, а потым выйшла з хаты.

На шчасце, гаспадыня своечасова прачнулася, убачыла дым і выклікала ратавальнікаў.

Супрацоўнікі МНС паведамілі пра падпал у міліцыю. Заведзена крымінальная справа.

Nashaniva.com