У Расіі завялі крымінальную справу на спявачку Манетачку
Улады лічаць, што яна кепска выконвае абавязкі замежнага агента.
06.09.2024 / 16:40
Ліза Манетачка. Скрын відэа: etot_prus / YouTube
Пракуратура Масквы завяла крымінальную справу ў дачыненні да папулярнай спявачкі Манетачкі.
Лізавету Гырдымаву абвінавачваюць у тым, што яна не выконвае абавязкі замежнага агента, а менавіта не пазначае ўвесь свой кантэнт плашкай аб тым, што яна ўнесеная ў спіс замежных агентаў. Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае да двух гадоў турмы.
Манетачку, якая пасля пачатку поўнамаштабнай вайны пакінула Расію і асудзіла агрэсію супраць Украіны, ужо штрафавалі за ўхіленне ад выканання абавязкаў замежных агентаў.
Нядаўна Манетачка пабывала на шоу «О(б)суждаем», дзе расказала пра свае беларускія карані.
«У маёй бабулі карані з Беларусі. І яна заўсёды гэта падкрэслівае, любіць і заўсёды просіць перадаць гэта і ўдакладніць, што таксама да вас трохі належым. Яна ўсё жыццё гэтым ганарылася і мяне навучыла гэтым ганарыцца. Я вас люблю. Вы адна з найлепшых нацый на свеце», — адзначыла спявачка.
Манетачка расказала пра свае беларускія карані
«Калаб веку!» Манетачка зняла ролік пад хіт нявесткі Лукашэнкі