У жаночай калоніі прапанавалі напісаць на памілаванне 25 палітзняволеным — Dissidentby
Ініцыятыва Dissidentby атрымала інфармацыі, што ў жаночай калоніі прапанавалі напісаць прашэнні на памілаванне 25-ці жанчынам. Гэта значыць, на думку праваабаронцаў, што як мінімум такая колькасць жанчын мусіць апынуцца на волі.
06.09.2024 / 17:05
На сёння вядома, што на свабоду ў жніўні-верасні ўжо мусілі выйсці 19 жанчын:
— 12 жанчын выйшлі 20 жніўня (сярод іх Ксенія Луцкіна, Ірына Санкоўская, Вольга Новікава, Ала Зуева, Вольга Стаброўская, Кацярына Леў, Тамара Каравай, Святлана Палуэктава і Наталля Пятровіч);
— 7 жанчын мусілі выйсці 4 верасня (сярод іх Дзіяна Завадская, Вікторыя Гаўрыліна і Марына Кісялевіч).
Такім чынам, гаворка, хутчэй за ўсё, ідзе пра 6 «новых» жанчын, якіх плануюць вызваліць.
Прадстаўнікі Dissidentby мяркуюць, што чатыры палітзняволеныя, якія выйшлі 3 ліпеня (Дар'я Лосік, Паліна Палавінка, Кацярына Мадзянкова і Тамара Астрэйка), не ўваходзяць у гэты спіс.
Праваабаронцам ужо вядомыя прозвішчы сямі вызваленых па памілаванні палітвязняў
Васкрасенскі хоча, каб Пачобута прыехаў забіраць асабіста Сікорскі
Для каго былі апошнія заявы Юрыя Васкрасенскага?