У Нясвіжы памянялі мову вулічных шыльдаў «для зручнасці турыстаў і гасцей горада»

Пра змену беларускамоўных вулічных шыльдаў у Нясвіжы на рускамоўныя паведаміў у фэйсбук «моўны інспектар» Ігар Случак.

06.09.2024 / 18:18

Ігар Случак размясціў копію афіцыйнага адказу ад старшыні Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандра Ломскага.

У ім чыноўнік тлумачыць, што шыльды замянілі яшчэ летась да святкавання 800-годдзя горада. Зроблена гэта «для зручнасці турыстаў і гасцей горада».

Таму, сцвярджае Аляксандр Ломскі, «няма неабходнасці і дадатковых фінансавых сродкаў для замены іх толькі зыходзячы з Вашых пажаданняў». Таксама, на ягоную думку, 

«трэба ўлічваць, што ў ахоўных зонах гістарычных гарадоў, такіх як Нясвіж, а таксама на аб'ектах, якія маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, не заўсёды дарэчы размяшчаць аншлагі, паказальнікі і т.п., падводзячы іх пад шаблоны іншых гарадоў».

Рускі тэатр у Мінску зробяць больш маўрытанскім

Мастак з сякерай: музей у дрывотні стварыў Іван Супрунчык на Століншчыне

На поўначы Беларусі знайшлі драўляны коўш узросту піраміды Хеопса

Nashaniva.com