МЗС Польшчы дало лаканічны адказ на заяву Васкрасенскага
МЗС Польшчы адрэагавала на нядаўнюю заяву прапагандыста Юрыя Васкрасенскага адносна таго, што міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі нібыта павінен асабіста прыехаць у Беларусь, каб забраць палітвязня Анджэя Пачобута.
06.09.2024 / 20:37
Юрый Васкрасенскі
Адказваючы ў гэтай справе на запыт «Еўрарадыё», польскае знешнепалітычнае ведамства заявіла:
«Паведамляем, што прапанова, якую ў чарговы раз прадставіў калабарант беларускага рэжыму, не ўпісваецца ні ў адзін канон двухбаковых адносін».
Раней Юрый Васкрасенскі, выступаючы ў праграме прапагандыста Рыгора Азаронка, заявіў, што Беларусь нібыта прапаноўвала вызваліць Пачобута ў рамках расійска-амерыканскага абмену, але забраць яго павінен быў на тэрыторыі Беларусі асабіста міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі. Палякі ж, маўляў, «адмовіліся, потым пачалі хлусіць».
Васкрасенскі хоча, каб Пачобута прыехаў забіраць асабіста Сікорскі
Для каго былі апошнія заявы Юрыя Васкрасенскага?