У Мінску затрымалі пенсіянера, які забіў кацяня на вачах дзіцяці

Міліцыя затрымала 73-гадовага мінчука, якога падазраюць у жорсткім абыходжанні з жывёламі, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

06.09.2024 / 20:51

Фота ілюстрацыйнае

Увечары 5 верасня ў міліцыю звярнулася жанчына. Яна паведаміла, што сын расказаў ёй, што ў двары пажылы мужчына забівае кацяня.

Падазраванага забойцу кацяняці неўзабаве затрымалі, ім аказаўся 73-гадовы мужчына.

«Мінская міліцыя праводзіць праверку паводле інфармацыі аб жорсткім абыходжанні з жывёлінай», — пракаментавалі ў міліцыі.

У Беларусі за жорсткае абыходжанне з жывёламі заканадаўствам прадугледжаная як адміністрацыйная, так і крымінальная адказнасць.

Пад Дзятлавам мужчына засек ката сякерай за тое, што ён сцягнуў са стала шашлык

Міліцыя праводзіць праверку па факце жорсткага абыходжання з жывёламі пасля фестывалю «Pets fest»

Жыхарка Салігорска выкінула сабаку з акна дзявятага паверха

Nashaniva.com