Дзеці пад Гроднам гуляюць у небяспечныя гульні

Гродзенская міліцыя ў сваёй штодзённай зводцы здарэнняў, паведамленні пра якія па начах паступаюць на лінію «102», згадала пра трывожную сітуацыю, якая адбылася ў ноч з 5 на 6 верасня пад Гроднам.

06.09.2024 / 21:49

Фота ілюстрацыйнае

«У 20:38 кіроўца вялікагруза паведаміў, што на прыпынку грамадскага транспарту паблізу вёскі Квасоўка дзеці чакалі, калі машына пад'едзе бліжэй, пасля чаго кідаліся пад колы аўтамабіля», — паведамілі ва УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

Пасля атрымання паведамлення на гэта месца паехаў экіпаж ДАІ, які разбіраецца ў сітуацыі.

Як піша выданне autogrodno.by, некаторы час таму ў дзяцей была папулярная гульня «Бяжы або памры», калі падлеткі выскоквалі пад машыны. Першая згадка пра яе ў сацсетках з'явілася ў 2015 годзе, а сутнасць была ў наступным: паспець перабегчы дарогу перад аўтамабілем, аўтобусам ці цягніком. Выйграе той, хто застанецца жывы.

Ці ў тое ж самае гуляюць дзеці з вёскі пад Гроднам, належыць яшчэ высветліць.

У ДТЗ пад Люблінам загінуў беларус

Беларус-дальнабойшчык зладзіў смяротнае ДТЗ у Смаленскай вобласці — паехаў на чырвонае і ўрэзаўся ў аўтобус

У Курасоўшчыне перакуліўся Geely. Некалькі машын былі пашкоджаныя

Nashaniva.com