Пад Масквой моцна загарэлася чыгуначнае дэпо
У падмаскоўным Зеленаградзе полымя ахапіла дэпо для электрычак побач са станцыяй Крукава.
06.09.2024 / 22:09
Дым і агонь такія вялікія, што бачныя ў суседніх населеных пунктах, жыхары якіх скардзяцца на пах гарэлага.
Прычыны ўзгарання высвятляюцца.
Інфармацыі пра пацярпелых пакуль няма, аднак мясцовыя жыхары паведамілі ў сацсетках, што да месца ўзгарання разам з пажарнымі машынамі прыехалі карэты хуткай дапамогі.
Пажар на нафтабазе ў Растоўскай вобласці нарэшце патушылі
У Курскай вобласці пасля атакі дронаў загарэлася нафтабаза
У Тамбоўскай вобласці пасля атакі дронаў загарэлася нафтабаза
Украінскія дроны ўдарылі па рэзервуарах з палівам у Азове. Узнік вялікі пажар