Па памілаванні выйшаў на волю палітвязень Іван Кашко

Пра вызваленне па памілаванні 4 верасня палітвязня з Ліды 37-гадовага Івана Кашко паведаміў у чарговым сваім эфіры ў праграме Рыгора Азаронка прапагандыст Юрый Васкрасенскі.

06.09.2024 / 22:29

«Па неабходнасці яго памілавання разгарэлася вельмі шырокая дыскусія. […] Вось ён ужо на волі. Паглядзім. Мы далі яму аванс з перавагай у адзін голас», — заявіў Васкрасенскі, маючы на ўвазе камісію пад кіраўніцтвам генпракурора Андрэя Шведа, членам якой ён з'яўляецца.

Паводле звестак праваабарончага цэнтра «Вясна», Іван Кашко — байкер з Ліды, які быў асуджаны да пазбаўлення волі паводле арт. 130 (Распальванне сацыяльнай варожасці ці варажнечы), арт. 366 (Гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовы абавязак, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак), арт. 367 (Паклёп у дачыненні да Лукашэнкі), арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), арт. 370 (Здзек з дзяржаўных сімвалаў) Крымінальнага кодэксу.

Прысуд агучыў суддзя Віталь Кулеш 12 снежня 2022 года ў Гродзенскім абласным судзе. Колькі гадоў Кашко паводле яго прысудзілі, было невядома. Затрыманы ж мужчына быў у чэрвені 2022 года. 

Праваабаронцам ужо вядомыя прозвішчы сямі вызваленых па памілаванні палітвязняў

Па памілаванні выйшла на свабоду менеджарка EPAM Дзіяна Завадская. Год таму яна неабачліва вярнулася ў Беларусь

На волю па памілаванні выйшла палітзняволеная прадпрымальніца Вікторыя Гаўрыліна

Па памілаванні выйшла адна з заснавальніц «Маці 328» Марына Кісялевіч

Nashaniva.com