Пад Варонежам абвясцілі эвакуацыю з-за дэтанацыі боепрыпасаў

Там з-за атакі беспілотніка пачаўся пажар на складзе боепрыпасаў. Улады абвясцілі эвакуацыю некалькіх вёсак.

07.09.2024 / 09:35

Дрон быў «знойдзены і падаўлены» ў Астрагожскім раёне раніцай, паведаміў губернатар Варонежскай вобласці Аляксандр Гусеў.

З-за падзення беспілотніка «ўзнік пажар, які перайшоў на выбухованебяспечныя прадметы, — пачалася дэтанацыя». Пацярпелых няма.

Першапачаткова Гусеў паведаміў аб эвакуацыі ў суседні населены пункт жыхароў аднаго сяла. Праз паўгадзіны губернатар напісаў, што эвакуяваць будуць ужо некалькі вёсак. Якія менавіта, ён не ўдакладніў.

Маніторынгавыя тэлеграм-каналы пішуць, што дрон трапіў у склад боепрыпасаў, і публікуюць відэа, на якіх выразна чутныя выбухі. Мясцовыя жыхары паведамлялі, што дэтанацыя працягваецца некалькі гадзін.

Nashaniva.com