Украіна стабілізавала фронт пад Пакроўскам
У апошнія тыдні расійскія войскі хутка прасоўваліся ў напрамку буйнога горада Пакроўск Данецкай вобласці і падышлі да яго на 7—8 км. Мясцовыя ўлады абвясцілі тады эвакуацыю. Аднак цяпер украінскім абаронцам удалося стабілізаваць фронт.
07.09.2024 / 10:10
Bild
Калі раней УС РФ праходзілі на захад па 2—4 км у суткі, то ў апошнія дні спыніліся. УСУ паспяхова ўтрымліваюць Украінск і Сялідава, а таксама пасёлак Градоўка, расейцы ўзялі горад Новаградоўка.
«Выглядае так, што з дапамогай шматлікіх падмацаванняў Украіна змагла трохі стабілізаваць сітуацыю. <..> За апошнія як мінімум пяць дзён мы не бачылі далейшага [расійскага] прасоўвання. Украіна перакінула туды значныя падмацаванні. Не толькі падраздзяленні дронаў, але і сухапутныя сілы. І цяпер яны спрабуюць стрымаць расійскую армію. Больш-менш паспяхова, прынамсі ў параўнанні з тым, што было за два-тры тыдні да гэтага», — паведамляе эксперт Bild па аналізе адкрытых даных Юльян Ропке.