Аргенціна запытала ордар на арышт Мадура
Аргенціна заклікае пракурора Міжнароднага крымінальнага суда (МКС) звярнуцца да палаты папярэдняга вядзення для выдачы ордара на арышт прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура, гаворыцца ў заяве МЗС краіны.
07.09.2024 / 10:37
Нікалас Мадура. Фота: Matias Delacroix / AP
Прычынай запыту ведамства назвала дзеянні, якія могуць разглядацца як злачынствы супраць чалавечнасці. Таксама МЗС Аргенціны заклікаў выдаць ордар на арышт высокапастаўленых венесуэльскіх чыноўнікаў.
ЦВК Венесуэлы абвясціў пераможцам Мадура (пры гэтым звесткі па выніках падліку 100% галасоў так і не былі апублікаваныя), а лідары апазіцыі заявілі, што іх кандыдат Эдмунда Гансалес атрымаў у два разы больш галасоў. У краіне пачаліся масавыя пратэсты.
Аргенціна была першай дзяржавай, якая не прызнала перамогу Мадура на выбарах. Кіраўнік дзяржавы Хаўер Мілей тады заявіў: «Аргенціна не збіраецца прызнаваць чарговае махлярства і спадзяецца, што ўзброеныя сілы гэтым разам будуць абараняць дэмакратыю і волю народа».