У Брэсце неабыякавыя людзі выратавалі са смяротнай пасткі маленькіх кацянятаў

Будаўнікі закапалі цеплатрасу пасля рамонту, не заўважыўшы, што туды забеглі маленькія кацяняты.

07.09.2024 / 14:53

Жыхары і зоаабаронцы, пачуўшы праз тыдзень іх плач, не засталіся абыякавымі. Яны ўручную раскапалі частку бетону і падсыпалі ўнутр корм.

Праз некаторы час ім і супрацоўнікам кацельні ўдалося дастаць кацянятаў на паверхню, паведамляе «Брэсцкая газета».

Nashaniva.com