Як хутка праверыць, ці ёсць вы ў базе дармаедаў

У Нацыянальным цэнтры электронных паслуг паведамілі, што даведацца пра тое, ці ёсць чалавек у базе незанятых грамадзян, беларусы могуць праз рэсурс «Е-Паслуга».

08.09.2024 / 20:36

Новая электронная паслуга даступная на партале з 2 верасня.

З яе дапамогай можна паглядзець, ці ўносілі чалавека ў базу дармаедаў на працягу пяці гадоў. Код паслугі — 3.33.05.

Як піша БелТА, электронная паслуга аказваецца ў аўтаматычным рэжыме.

«Адказ на запыт прыходзіць па тэхналогіі «сістэма-сістэма» на падставе даных дзяржінформрэсурсу «База даных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы», — пракаментавалі ў цэнтры.

Пра апошнія змены па ўключэнні ў базу незанятых грамадзян можна пачытаць у нашым ранейшым артыкуле.

Дыстанцыйшчык плаціць 6500 рублёў падаткаў у Беларусі, але ўсё роўна стаў «дармаедам». Як так?

Калі не працуеш пасля скарачэння, то запісваюць у дармаеды ці не?

У Беларусі ацанілі колькасць «дармаедаў». Лічба ўражвае

Якія змены ў законе па «дармаедах» чакаюцца з 1 красавіка

Nashaniva.com