На Нарачы за мінулы год адпачыла 70 тыс. чалавек

15.02.2010 / 11:04

Мядзельскі раён можа ператварыцца ў першакласны курорт дзякуючы льготам для інвестараў. Такую думку выказаў старшыня Мінаблвыканкама Леанід Крупец.

«Стварэнне льготных умоў будзе садзейнічаць развіццю бізнесу ў раёне», — лічыць Леанід Крупец.

Цяпер на Нарачы працуюць 8 санаторыяў і 7 баз адпачынку, гасцініц і аздараўленчых цэнтраў. Адначасова яны могуць прыняць на лячэнне і адпачынак 3,3 тыс. чалавек. Здраўніцы карыстаюцца вялікай папулярнасцю: у мінулым годзе тут адпачыла каля 70 тыс. чалавек, у тым ліку 21,5 тыс. іншаземцаў. Выручка ад аказання турыстычных і санаторна-аздараўленчых паслуг перавысіла 32 млрд руб.