ЦРУ лічыла рэальным прымяненне ядзернай зброі Расіяй у 2022-м

Кіраўнік амерыканскай разведкі сустракаўся тады з прадстаўніком Крамля, каб папярэдзіць пра наступствы.

07.09.2024 / 23:33

Пуцін не раз палохаў свет ядзернай кнопкай. Фота: Gavriil Grigorov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Кіраўнікі разведвальных службаў ЗША і Вялікабрытаніі сёння выступілі на фестывалі газеты Financial Times у Лондане.

Дырэктар ЦРУ Уільям Бернс расказаў там, што восенню 2022 года рызыка прымянення Расіяй тактычнай ядзернай зброі ва Украіне ўяўлялася рэальнай. І таму прэзідэнт Джо Байдэн адправіў яго асабіста на сустрэчу з прадстаўніком Крамля, каб перасцерагчы аб наступствах.

Вядома, што Бернс сустракаўся ў лістападзе 2022-га ў Анкары з кіраўніком Службы знешняй разведкі Расіі Сяргеем Нарышкіным. 

Кіраўнік ЦРУ выказаўся таксама наконт прарыву ўкраінцаў у Курскай вобласці. Па яго словах, гэта аперацыя прымусіла многіх прадстаўнікоў расійскіх эліт засумнявацца ў правільнасці палітычнага курсу.

Nashaniva.com