Жаночая турма ў Беларусі: стаўленне да Лукашэнкі, кашмар у СІЗА, маўчанне сяброў — новы ТОК з Такарчук
У вялікай гутарцы ТОК вядомая блогерка Вольга Такарчук расказвае пра арышт сваёй маці, развод і ўцёкі з двума дзецьмі. Згадвае, як сама сядзела ў турме і якія гісторыі чула ад сукамерніц, апісвае тыпаж жанчын, якія працуюць у калоніі, і выбрыкі суседак.
08.09.2024 / 09:18
Расказвае Вольга і пра тое, калі і чаму зацікавілася палітыкай і за што ўдзячная Сяргею Ціханоўскаму. Згадвае гісторыі з дзяцінства і як падлеткам трапіла ў апорны пункт. Кажа пра маразм у школе сына і чаму настаўнікі яе баяліся. Апісвае шчаслівыя часы, калі працавала ва ўнівермагу «Беларусь», і чаму больш за ўсё хоча вярнуцца назад у свой мікрараён «Усход» на поўначы сталіцы.