Трайплаўскі даўгабуд знясуць ужо ў гэтым годзе

Да канца 2024 года на вул. Курсанта Гвішыяні плануюць знесці даўгабуд, а тэрыторыю прывесці ў належны стан. Пра гэта расказала старшыня камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Ірына Гантарава, паведамляе «Мінск-Навіны».

08.09.2024 / 11:33

 

На вуліцы Курсанта Гвішыяні, 5, ужо даўно павінен быў з'явіцца буйны гандлёвы цэнтр. Яго ўзводзіў «Трайпл», але ў кампаніі пачаліся праблемы, і аб'ект ператварыўся ў даўгабуд.

— Замоўцам будаўніцтва выступала кампанія «Трайпл». Меркавалася, што на гэтай тэрыторыі з'явіцца гандлёвы цэнтр, аднак кампанія не выканала сваю задачу. Сёння заказчык па гэтай пляцоўцы — УКБ Заводскага раёна. Распрацоўваецца праектная дакументацыя. Плануем, што ў верасні скончым распрацоўку праекта, атрымаем заключэнне экспертызы і ўжо ў 2024-м прыступім да зносу гэтага аб'екта. Тэрыторыю прывядзем у належны стан. Гэты даўгабуд будзе ліквідаваны, — распавяла Гантарава.

Гандлёвы цэнтр на вуліцы Курсанта Гвішыяні пачалі будаваць яшчэ ў мінулым дзесяцігоддзі, аднак пасля банкруцтва кампаніі «Трайпл» ён стаяў закансерваваным.

Nashaniva.com