Жудасная аварыя ў Зэльве: машыны пасля сутыкнення цалкам згарэлі

Два чалавекі трапілі ў бальніцу ў выніку ДТЗ.

08.09.2024 / 14:44

Фота: УУС Гродзенскага аблвыканкама

Аварыя ў Зэльве здарылася днём 7 верасня. Не павароце з вуліцы Пушкіна сутыкнуліся аўтамабілі «аўдзі» і «рэно».

Па версіі ДАІ, 65-гадовы кіроўца «аўдзі» пры выездзе з другаснай на галоўную дарогу не прапусціў «рэно» пад кіраваннем 33-гадовай жанчыны.

Пасля сутыкнення пачаўся моцны пажар, абедзве машыны поўнасцю выгарэлі. Удзельнікі аварыі паспелі пакінуць аўтамабілі самастойна. Кіроўца «рэно» і 66-гадовая пасажырка «аўдзі» былі шпіталізаваны.

ДАІ праводзіць праверку па факце ДТЗ.

Nashaniva.com