Былы вагнеравец расказвае дзецям пра сямейныя каштоўнасці. Яго судзілі якраз за забойства цэлай сям’і

На Сахаліне асуджаны за жорсткае забойства сям'і ў Валгаградзе былы баец ПВК «Вагнер» распавёў школьнікам пра сямейныя каштоўнасці. Як піша выданне V1.ru, Арцёма Дыльмурадава асудзілі на 14 гадоў строгага рэжыму за асабліва цяжкае злачынства ў складзе групы. Аднак ён накіраваўся на вайну, прайшоў «бахмуцкую мясарубку» і цяпер займаецца «грамадска-асветніцкай дзейнасцю» на Сахаліне.

08.09.2024 / 14:58

Сустрэча вагнераўца з вучнямі школы №22 прайшла ў чэрвені, але вядома пра яе стала толькі цяпер. Як гаворыцца ў канале фонду «Абаронцы айчыны», сустрэча «насіла патрыятычны характар».

«Мне менавіта мая сям'я дапамагла вярнуцца да мірнага жыцця. <…> Запомніце, дзеці, сям'я — гэта самае важнае ў жыцці. Паважайце старэйшых, паважайце адзін аднаго, будзьце сумленнымі людзьмі», — распавёў школьнікам Дыльмурадаў.

Дыльмурадаў у 2012 годзе разам з трыма падлеткамі забіў сям'ю аднаго з іх — бацьку, мачаху і яе маці. Злачынцы абакралі дом і падпалілі яго.

Nashaniva.com