У Лельчыцах Дзень горада правялі ў дыме з чарнобыльскай зоны

У 12-тысячным райцэнтры на Дзень горада 7 верасня быў разгорнуты стандартны набор актыўнасцяў: парад працоўных калектываў, вулічныя выставы і ежа, канцэрт. У Дзень горада на некаторых афіцыйных фотаздымках бачная смуга — гэта смог, а сонца над святочнай сцэнай закрывае жоўты дым, піша «Флагшток».

08.09.2024 / 17:53

Святкаванне Дня Лельчыц. Фота: «Светлае жыццё»

У гэты ж час у Кіеўскай вобласці Украіны на тэрыторыі зоны адчужэння Чарнобыльскай АЭС на тэрыторыі 1 000 гектар Вільчэўскага лясніцтва з 5 верасня працягваўся пажар.

@nashaniva Што здарылася? #беларусь #прогнозпогоды #погода #новостибеларуси #жара #минск #могилевскаяобласть #дым ♬ Minimal for news / news suspense(1169746) - Hiraoka Kotaro

Да 6 верасня дым дасягнуў Лельчыц. Некалькі жыхароў горада запісалі трывожнае відэа.

Гэта не паўплывала на рашэнне мясцовых уладаў праводзіць Дзень горада. Мясцовы райвыканкам толькі размясціў стандартную зводку МНС пра пажар у памежнай зоне і паведаміў, што сітуацыя знаходзіцца на кантролі ў аператыўных службаў. Паведамленне з'явілася пасля завяршэння асноўных мерапрыемстваў Дня горада.

Сэрвіс worldview.earthdata ад NASA пацвердзіў, што 7 верасня Лельчыцы накрыў дым ад пажару лесу на тэрыторыі зоны адчужэння Чарнобыльскай АЭС.

Лясны радыеактыўны пажар небяспечны прадуктамі гарэння (попел, недапал, дымавы аэразоль, газападобныя прадукты), якія ўяўляюць сабой адкрытыя крыніцы іанізуючага выпраменьвання.

Месца пажару на карце забруджвання цэзіем-137 украінскай зоны адчужэння (інфаграфіка «Флагштока»)

Месца пажару на карце забруджвання стронцыем-90 (інфаграфіка «Флагштока»)

Жыхары цэнтра і захаду Беларусі наракаюць на дымку і пах гару. У Вільні распаўсюдзілі трывожнае апавяшчэнне. Што адбываецца?

Як выглядаюць адселеныя тэрыторыі праз 38 гадоў пасля аварыі на ЧАЭС ФОТЫ

Забруджаная спадчына Беларусі. Ці можна яе ўбачыць і наколькі гэта бяспечна?

Сёння дзень, які беларусам нельга, ні ў якім разе нельга забываць

Nashaniva.com