Прэзідэнт Літвы: Трэба ўзмацніць СПА краін Балтыі

У суботу на тэрыторыі Латвіі ўпаў расійскі беспілотнік, у сувязі з гэтым прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа падкрэсліў неабходнасць узмацнення супрацьпаветранай абароны краін Балтыі, піша Delfi.lt.

09.09.2024 / 08:53

«Літва асуджае парушэнні Расіяй паветранай прасторы NATO і падтрымлівае пацярпелых хаўруснікаў. Новы інцыдэнт у Латвіі паказвае, што нам неабходна ўзмацніць супрацьпаветраную абарону краін Балтыі», — сказаў Наўседа.

«Ратацыйная мадэль СПА павінна быць рэалізаваная, як было ўзгоднена на Віленскім саміце!» — дадаў ён.

У Латвіі разбіўся расійскі вайсковы дрон, які заляцеў з Беларусі

Nashaniva.com