У дачным пасёлку пад Магілёвам працягваюцца прыгоды: пасля выпадку з шаленствам там згарэла крама

Нядаўна ў садовым таварыстве «Хімік» адбыўся масавы кантакт дзяцей з шалёным сабакам. Але на гэтым беды не скончыліся.

09.09.2024 / 13:36

Фота: МНС

Крама, якая належыць Магілёўскаму райспажыўсаюзу, загарэлася ноччу. Да таго часу, як пажарныя прыехалі, будынак ужо гарэў адкрытым полымем, дах і перакрыцці абрынуліся.

У выніку пажар цалкам знішчыў краму. 

Дачны пасёлак «Хімік» ужо трапляў у навіны. Нядаўна стала вядома аб масавым кантакце жыхароў пасёлка з заражанай шаленствам сабакам і яе шчанюкамі. У выніку дзясяткі дзяцей былі шпіталізаваныя, яны праходзяць курс прышчэпак.

Пазней у «Хіміку» заўважылі янотападобнага сабаку, хворага на шаленства. Мяркуецца, што менавіта ён заразіў бадзяжнага сабаку — любімца мясцовых жыхароў.

@nashaniva У Беларусі гараць Альманскія балоты — пажар бачны з космасу #ольманскиеболота #болото #мчс #беларусь #нашаніва #чпбеларусь #палессе #полесье ♬ Deep Lake - Romeo

Nashaniva.com