Германія аднаўляе кантроль на ўсіх сухапутных межах з-за мігрантаў

Міністр унутраных спраў Германіі Нэнсі Фезер распарадзілася ўвесці часовы кантроль на ўсіх сухапутных межах краіны для абмежавання людзей, якія ўязджаюць без візы. Пра гэта паведамляе Bild.

09.09.2024 / 18:21

Фота: Bild

Адзначаецца, што Берлін вырашыў узмацніць памежны кантроль не толькі для абмежавання нелегальнай міграцыі, але і для абароны ўнутранай бяспекі ад пагроз ісламскага тэрарызму і трансгранічнай злачыннасці. Нямецкі бок ужо праінфармаваў пра абмежаванні Еўрапейскую камісію.

Акрамя таго, паводле звестак Bild, Фезер хоча сустрэцца з парламенцкай групай ХДС/ХСС для абмеркавання новых абмежаванняў.

Як піша DPA, урад Германіі таксама распрацаваў «мадэль эфектыўнага прымусовага вяртання ў адпаведнасці з еўрапейскім заканадаўствам», якая пашырыць магчымасць дэпартацыі іншаземцаў, але яе дэталі невядомыя.

Цяпер прымусовае вяртанне на сухапутных межах Германіі адбываецца толькі ў пэўных выпадках: калі камусьці забаронены ўезд у краіну або калі ён не падаў прашэнне аб прытулку.

Паводле даных Міністэрства ўнутраных спраў Германіі, з кастрычніка 2023 года, калі на сухапутных межах краіны ўвялі стацыянарны кантроль, не пусцілі ў краіну больш за 30 тысяч чалавек.

Польшча працягне дзеянне буфернай зоны на мяжы з Беларуссю яшчэ на 90 дзён

Літва ўзводзіць непадалёк ад мяжы з Беларуссю вайсковы гарадок

МУС Літвы патлумачыла, чаму ўзмацнілі праверку эмігрантаў з Беларусі

Nashaniva.com