Краіны Захаду падпісалі сусветную дамову аб штучным інтэлекце

ЗША, Еўрасаюз, Вялікабрытанія і іншыя краіны падпісалі глабальную дамову аб бяспецы штучнага інтэлекту. Дамова распрацаваная Радай Еўропы. Рамачная канвенцыя была адкрытая для падпісання ў Вільні, піша Devby.io.

09.09.2024 / 19:44

Гэта першая ў свеце міжнародная юрыдычна абавязковая дамова, якая закліканая гарантаваць, што выкарыстанне сістэм штучнага інтэлекту будзе сумяшчальнае з правамі чалавека, дэмакратыяй і вяршэнствам права.

Дакумент забяспечыць прававую базу, якая ахоплівае ўвесь жыццёвы цыкл ШІ-сістэм, а таксама будзе спрыяць развіццю інавацый і дапаможа кіраваць патэнцыяльнымі рызыкамі, звязанымі са штучным інтэлектам.

Акрамя згаданых краін, дамову падпісалі Андора, Грузія, Ісландыя, Нарвегія, Малдова, Сан-Марына і Ізраіль. У далейшым далучыцца да яе зможа любая краіна.

Дамова ўступіць у сілу праз тры месяцы пасля яе ратыфікацыі пяццю падпісантамі, уключаючы як мінімум тры краіны — сяброўкі Рады Еўропы.

Добкін: Амаль 100% супрацоўнікаў EPAM выкарыстоўваюць AI у сваёй працы

Японская кампанія паказала першы ў свеце штучны інтэлект для навуковых адкрыццяў. Ён адразу паспрабаваў перапісаць свой код

Украіна спяшаецца стварыць ваенныя беспілотнікі са штучным інтэлектам

Nashaniva.com