Мэр Масквы паведаміў пра атаку беспілотнікаў: закрытыя тры аэрапорты

У ноч на 10 верасня ў Расіі збілі 14 беспілотнікаў, якія ляцелі на Маскву, паведаміў мэр Сяргей Сабянін.

10.09.2024 / 07:25

Ілюстрацыйнае фота Efrem Lukatsky / AP

Беспілотнікі збілі ў гарадскіх акругах Падольск, Раменскае, Люберцы, Дамадзедава і Каломна.

Сабянін таксама сказаў, што на месцы падзення абломкаў, паводле папярэдніх звестак, разбурэнняў і пацярпелых няма.

 Паводле яго слоў, усе беспілотнікі ляцелі на Маскву.

 Расійскія СМІ паведамілі, што аэрапорты «Шарамеццева», «Дамадзедава» і «Унукава» закрытыя.

Nashaniva.com