Талін у гэтыя дні ператварыўся ў Мінск

Сталіца Эстоніі ператварылася ў Мінск ва ўяўленні галівудскіх рэжысёраў. Гаворка ідзе пра здымкі серыяла з Майклам Фасбендарам у галоўнай ролі, піша Baltnews.

10.09.2024 / 08:00

Талін. Ілюстрацыйнае фота

«Канцэрт жывой музыкі ў Мінску», «Мінскі фестываль арганнай музыкі», «Прадстаўленне вялікага Мінскага цырка» — такія афішы можна ўбачыць на перакрытым участку Таліна перад домам па адрасе Пярнуская шаша, 48. 

«Агенцтва» — тэлесерыял у жанры шпіёнскага трылера, спрадзюсаваны Джорджам Клуні і Грантам Хеславам з Майклам Фасбендэрам у галоўнай ролі. Сюжэт серыяла заснаваны на французскім серыяле «Бюро», створаным Эрыкам Рашанам і які выходзіў на канале Canal+ з 2015 па 2020 год. Павінен выйсці пад канец года.

Nashaniva.com