Шайгу: Пра перамовы з Украінай не можа ісці гаворкі, пакуль не выкінем іх з нашай тэрыторыі

Былы міністр абароны Расіі, які займае пасаду сакратара Рады бяспекі, заявіў, што перамовы з Украінай немагчымыя датуль, пакуль вайскоўцы УСУ застаюцца на расійскай тэрыторыі.

10.09.2024 / 09:10

Сяргей Шайгу яшчэ ў ранзе міністра абароны і Уладзімір Пуцін. Gavriil Grigorov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

«Да таго часу, пакуль мы не выкінем іх з нашай тэрыторыі, мы, натуральна, ні пра якія перамовы з імі гаворкі весці не будзем», — сказаў Шайгу ў інтэрв'ю тэлеканалу «Расія 24».

Па словах былога міністра абароны, ва УСУ былі «жаданне і імкненне ўзяць Курскую атамную станцыю», каб ажыццявіць ядзерны тэрор».

«Гэта, на шчасце, не ўдалося», — сказаў Шайгу.

Nashaniva.com