Нарэшце пойдуць дажджы

Прагноз надвор'я на 11-13 верасня.

10.09.2024 / 11:20


У сераду ўначы месцамі па захадзе, раніцай і днём у асобных раёнах краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу +9..+15°С, максімальная днём +21..+26°С, па паўднёвым усходзе да +28°С.

У чацвер, 12 верасня, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Ноччу +10..+17°С, максімальная днём +20..+27°С.

13 верасня надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з тэрыторыі Украіны. Воблачна з праясненнямі. Уначы на ​​большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па рэспубліцы чакаюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымы навальніцы. Ноччу +12..+18°С, максімальная днём складзе ад +20°С па захадзе да +28°С па паўднёвым усходзе краіны.

Nashaniva.com