Мужчына, які напаў на алімпійскую спартсменку з Уганды, сам памёр ад апёкаў
Дыксан Ндзіема атрымаў іх пасля таго, як абліў бензінам і падпаліў сваю былую сяброўку, алімпійскую спартоўку Рэбеку Чэптэгі.
10.09.2024 / 15:00
Рэбека Чэптэгі. Фота: AP Photo
Бойфрэнд угандыйскай лёгкаатлеткі памёр у бальніцы ад апёкаў, піша Бі-бі-сі.
33-гадовая ўдзельніца Парыжскай Алімпіяды памерла 5 верасня ад наступстваў шырокіх апёкаў — яна атрымала апёкі 80 адсоткаў цела. Ндзіема атрымаў апёкі 30 адсоткаў цела і быў шпіталізаваны.
Як паведамляюць мясцовыя ўлады, спартсменка і яе былы бойфрэнд пасварыліся з-за ўчастка зямлі.
Чэптэгі заняла 44-е месца ў марафоне на нядаўніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы. Яна таксама заваявала золата на чэмпіянаце свету па трэйлранінгу ў Тайландзе ў 2022 годзе.
Гібель бягухі ўзрушыла спартовую супольнасць. Мэр Парыжа Ан Ідальго на днях сказала, што ў гонар Рэбекі Чэптэгі будзе названы спартыўны аб'ект у французскай сталіцы.
Угандыйская спартоўка, якую падпаліў бойфрэнд, памерла ў бальніцы