У Копысі дзіця, якое прапала, шукалі 78 чалавек, а яно было ў гасцях у аднакласніцы

Калі паступіла паведамленне пра знікненне дзіцяці, МНС разгарнула цэлую пошукавую аперацыю.

10.09.2024 / 17:11

Ілюстрацыйнае фото

Ноччу 10 верасня ў міліцыю паведамілі пра знікненне дзіцяці 2015 года нараджэння ў пасёлку Копысь. Сілавікі перадалі паведамленне ў МНС.

Хлопчык напярэдадні не вярнуўся дадому пасля школы. Бацькі і настаўнікі спачатку шукалі яго самастойна і абзвоньвалі знаёмых, аднак пошукі аказаліся беспаспяховымі, піша БелТА.

У выніку ратавальнікі і міліцыянты разгарнулі пошукавую аперацыю, у якой былі задзейнічаныя 21 адзінка тэхнікі і 78 чалавек, з якіх 15 адзінак тэхнікі і 47 работнікаў МНС.

Раніцай ратавальнікі і міліцыянеры знайшлі дзіця. Аказалася, яно было ў гасцях у аднакласніцы. У медыцынскай дапамозе хлопчык не меў патрэбы.

Беларус паехаў у Расію на заробкі і знік у Маскве

Зніклага сямікласніка знайшлі

Напісаў, дзе пакінуў рэчы і грошы. Што вядома пра гібель беларуса, якога знайшлі ў польскім порце

Nashaniva.com