Пад Лідай кіроўца ўрэзаўся ў машыну дарожнай службы і загінуў
Трагедыяй скончылася спроба кіроўцы легкавіка «Шкода» абагнаць грузавік на трасе ў Лідскім раёне. Робячы манеўр, ён сутыкнуўся з машынай дарожнай службы і загінуў, паведамілі ва УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.
10.09.2024 / 16:43
Фота: УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама
Там удакладнілі, што ДТЗ адбылося сёння каля гадзіны дня на 194-м кіламетры трасы М6 паблізу вёскі Шпількі.
Фота: УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама
«44-гадовы кіроўца рухаўся ў бок Мінска, па крайняй левай паласе стаў апярэджваць вялікагруз і дапусціў сутыкненне з машынай прыкрыцця работнікаў дарожнай службы, якая стаяла ў ёй, і якія ажыццяўлялі абслугоўванне бетонных блокаў на раздзяляльнай паласе», — сказана ў паведамленні мясцовага ДАІ.
У Мінску аўтобус-гармонік сутыкнуўся з матацыклам
Жудасная аварыя ў Зэльве: машыны пасля сутыкнення цалкам згарэлі
У Магілёве бус насмерць збіў матацыкліста. Вінаваты збег з места ДТЗ