180 рублёў за кілаграм, а смак як у елкі: здаецца, знайшліся самыя дарагія цукеркі ў Мінску

Дзяўчына шукала ў беларускай сталіцы дубайскі шакалад, які нядаўна стаў ледзь не галоўным прысмакам блогераў, а знайшла цукеркі па шалёным кошце. Ажно 180 рублёў за кілаграм! Як думаеце, смачныя?

10.09.2024 / 23:46

Скрыншот відэа ў тыктоку

Дубайскі шакалад нарабіў шуму ў сацыяльных сетках — асабліва пасля таго, як той паказаў «Мерзкій Кокобай». Таму шмат хто з блогераў кінуўся шукаць дзівосны прысмак.

Калі вы не ведаеце, што ж гэта за дубайскі шакалад такі, растлумачым. Так называюць шакаладкі, у якіх тоўсты пласт шакаладу, а ў сярэдзіне хрумсткая начынка з цеста катаіфі і фісташкавай пасты. Шмат хто жартаваў, што знешне гэта нагадвае ляпёшку каровы. Але на смак, кажуць, вельмі прыемна.

Чамусьці гэты тавар лічыцца дэфіцытам у Беларусі. Таму блогеры прыдумляюць альтэрнатыву: нехта ўжо пачаў здымаць відэарэцэпты, як зрабіць той самы дубайскі шакалад самастойна дома, а нехта працягвае бегаць па крамах, шукаючы альтэрнатыву.

@m_sen0rita Ткг: smotri_pro Подпишись ❤️#дубайскийшоколад #шоколад #минск #кудасходитьминск ♬ Elegant and gentle, Boccellini's Menuet - Kohrogi

І вось у краме Plein de Grace, што знаходзіцца ў гандлёвым цэнтры «Метраполь», адна з тыкток-блогерак знайшла цукеркі, якія, як ёй сказалі, па смаку вельмі падобны да таго дубайскага шакаладу. Верагодна, запіваць іх трэба валяр'янкай, бо ад аднаго погляду на цэннік сэрца пачынае ныць — 180 рублёў.

Дзяўчына, якую завуць Марыяй, на відэа шчыра кажа, што не ведала пра існаванне цукерак, якія столькі каштуюць. За адну цукерку трэба было заплаціць каля чатырох рублёў.

Белы шакалад блогерцы спадабаўся, а вось начынка па смаку нагадвала елку. Для параўнання яна ўзяла яшчэ некалькі іншых цукерак з клубніцамі і фундуком — «усяго» па 150 рублёў за кілаграм. Гэтыя, як сказала дзяўчына, нашмат смачнейшыя.

У каментарыях блогерцы распавялі, што раней у гэтай краме прадаваліся яшчэ даражэйшыя цукеркі — італьянскія з сушанымі ягадамі па 240 рублёў за кілаграм. Кажуць, вельмі смачныя былі. Некаторыя каментатары засмучаныя тым, што раней можна было набыць прысмакі з Францыі, Швейцарыі, Бельгіі і іншых краін Заходняй Еўропы. Цяпер жа ў асартыменце ў асноўным тавары з Турцыі і ААЭ.

У Мінску прадаецца туалетная папера за 183 рублі. Але можна знайсці і даражэйшую

У беларускіх кавярнях з’явіўся бульбяны раф. У складзе ёсць пюрэ ды чыпсы

«А галаву ты дома не забыў?» Паглядзелі, пачым сёлета прадаюць кветкі да Дня ведаў

Nashaniva.com