Таджыкістан парэкамендаваў сваім грамадзянам пакуль не ездзіць у Беларусь
Адпаведная рэкамендацыя апублікаваная на сайце пасольства Таджыкістана ў Беларусі.
10.09.2024 / 20:06
Міністэрства замежных спраў Таджыкістана
«З прычыны ўзмацнення строгасці ў Рэспубліцы Беларусь рэжыму кантролю ўезду замежных грамадзян праз дзяржаўную мяжу на паветраных пунктах пропуску Пасольства Рэспублікі Таджыкістан у Рэспубліцы Беларусь рэкамендуе грамадзянам Рэспублікі Таджыкістан часова ўстрымацца ад паездак у Рэспубліку Беларусь», — пішацца на сайце пасольства.
Дактары з Туркменістана, швачкі з Непала. Работнікаў з якіх краін актыўна прыцягвае Беларусь
Германія аднаўляе кантроль на ўсіх сухапутных межах з-за мігрантаў