За дапамогу палітвязням судзяць доктара-касметолага з вялікім стажам
Алесю Дзернакоўскую затрымалі ўсяго сто дзён таму, амаль праз паўгода пасля рэйду на салідарных з палітвязнямі.
11.09.2024 / 11:18
Алеся Дзернакоўская. Фота з яе інстаграма
Алесі Дзернакоўскай 48 гадоў. С 1992 годзе яна скончыла Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт па спецыяльнасці «лячэбная справа».
Спачатку працавала ўрачом у розных лякарнях, у 2003 годзе давучылася яшчэ на педыятра. У 2006 годзе адвучылася яшчэ на дзерматолага і касметолага. Мае першую кваліфікацыйную катэгорыю.
У апошнія гарады працавала ў прыватных медыцынскіх цэнтрах «Сёмае неба», «Марк Эстэтык» і «Медавеню».
Алеся Дзернакоўская. Фота з фэйсбука клінікі «Марк Эстэтык»
Па звестках праваабаронцаў, яе затрымалі за дапамогу палітвязням у пачатку чэрвеня 2024 года. Мяркуючы па абвінавачаннях, жанчына магла дасылаць пасылкі і пераводы ў СІЗА.
Суд над Алесяй пачнецца 4 кастрычніка ў Мінскім гарадскім судзе. Яе абвінавачваюць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4). Ёй пагражае да сямі гадоў калоніі.
Судзіць яе будзе Вера Галаўкова, якая працуе па палітычных справах з 2016 года. А 16 верасня Галаўкова будзе судзіць за дапамогу палітвязням 58-гадовую айцішніцу Наталлю Давыдка.
Вера Галаўкова. Фота: Укантакце
Я ахвяраваў у фонды. Як зразумець, што я ў небяспецы?